Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
18.05.2026

Да надзвычайных сітуацый гатовы! Але няхай яны не здараюцца

Такая думка стала лейтматывам раённага этапу агляду-конкурсу на званне лепшай добраахвотнай пажарнай і санітарнай дружыны, які прайшоў на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. За перамогу пазмагаліся дзевяць каманд – прадстаўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык павіталі прысутных, пажадалі ім паказаць свой найлепшы вынік, камандную работу і волю да перамогі. На старце спаборніцтваў удзельніцы санітарных дружын прайшлі праверку аснашчэння палявых медыцынскіх сумак, у час якой улічвалася не толькі іх укамплектаванасць, але і ўменне канкурсантак прымяняць прадметы па прызначэнні. У шпітальным аддзяленні дружыны прадэманстравалі веды і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў экстранных сітуацыях рознай ступені складанасці: накладвалі павязкі, шыны, транспартавалі хворых. Ядзерны ачаг выпрабоўваў экіпіраванасць і трываласць тэарэтычных ведаў канкурсантак. Уменне арыентавацца самім і аказваць дапамогу іншым у ачагу інфекцыйных захворванняў у каманд праверылі прадстаўнікі Дзятлаўскага райЦГЭ, патрабуючы ад дружынніц не толькі дакладнага ведання інфекцыйных хваробаў, але і прымянення  навыкаў на практыцы. Канкурсанткі рабілі забор пробаў вады і глебы, харчовых прадуктаў для даследавання, гатавалі растворы і працавалі з імі. Капітаны каманд прайшлі вусны тэарэтычны конкурс, дадаўшы ачкі ў капілку сваіх каманд. Праграму спаборніцтваў пажарных фарміраванняў сёлета склалі баявое разгортванне ад мотапомпы, бег стометровай дыстанцыі з перашкодамі і пажарная эстафета, у час якіх каманды паказалі спрыт і сілу, зладжанасць і ўменне дзейнічаць у нестандартных сітуацыях. Работу на кожным з этапаў каардынавалі прафесіяналы – супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС.  Дзмітрый Баравік павіншаваў удзельнікаў конкурсу з яго паспяховым завяршэннем, пажадаў дэманстраваць свае навыкі толькі на такіх спаборніцтвах. Ён уручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым добраахвотным пажарным фарміраванням.  Пераможцай агляду-конкурсу стала пажарная дружына КСУП “Хвінявічы”, на другім месцы – каманда Дзятлаўскага лясгаса, на трэцім – ААТ “Лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. У асабістым заліку ў стометроўцы з перашкодамі другое месца заняў Арцём Трусевіч (КСУП “Хвінявічы”), першае і трэцяе месцы адпаведна ў Дзмітрыя Сямашкі і Святаслава Ісачанкі – прадстаўнікоў ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Каманды, якім крыху не хапіла да перамогі, былі адзначаны заахвочвальнымі прызамі ад Дзятлаўскага добраахвотнага пажарнага таварыства. У спаборніцтвах санітарных дружын сёлета лепшай названа каманда КСУП “Войневічы”, якую рыхтавала фельчар Войневіцкага ФАПа Іна Рукан. Віцэ-чэмпіёнамі сталі дружынніцы ААТ “Граніт-Агра”, бронзавымі прызёрамі – КСУП “Хвінявічы”. Узнагароды ім уручыла намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Алена Якубоўская.