Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
01.04.2026

Дзе дазволена купацца?

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 145 ад 17.03.2026 года “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” замацаваны для добраўпарадкавання і абслугоўвання месцы для купання: азёры горада Дзятлава (гарадскі пляж) і пляж ракі Паніква (санаторый “Радон”). Нагадваем, што купальны сезон пачынаецца з 1 мая. Купацца ЗАБАРОНЕНА на: – вадаёмах гарпасёлка Казлоўшчына, аграгарадкоў Таркачы, Вензавец, Белагурна, Войневічы, вёсак Нямковічы, Саннікі, Вянскі, Карыца-2, Студзераўшчына, Брычыцы, Ёцавічы, Парэчча (2 шт.), Лапушна, Малыя Краглі, Горка, Малая Воля, Дзянісава, паблізу аграгарадкоў Раготна, Хвінявічы і вёсак Марозавічы, Шаршні, Раманавічы, Мядзвінавічы, Студзераўшчына, Маськаўцы; – групе вадаёмаў аграгарадкоў Раклевічы, Жукоўшчына, вёскі Барышына, паблізу вёсак Плябанавічы, Селівонкі, Рыбакі, Русакі (Парэцкага сельсавета); – азёрах вёскі Бандары (Смолавічы), паблізу вёсак Дзямянаўцы, Калпінскія, Нагародавічы (Дзікае), Бандары (Войтава Яма); – вадасховішчах паблізу гарпасёлка Наваельня, аграгарадка Гезгалы (Гезгалаўскае) і вёскі Явар. Таксама забароненакупацца на сажалках-копанях, штучных, натуральна створаных і пажарных вадаёмах Дзятлаўскага раёна. Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць. Сяргей ШПАКОЎСКІ,     старшыня раённай арганізацыі АСВОД     Анастасія ЛАГУЦІК,     вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС