22.12.2025
Дзе жывуць цуды?
Пра гэтую тайну маленькія дзятлаўчане разам з казачнымі персанажамі даведаліся на ўрачыстым адкрыцці рэзідэнцыі Дзеда Мароза, якая адбылася 19 снежня ў Дзятлаве. Сакрэтнае месца, куды хаваюцца самыя цёплыя мары і радасныя спадзяванні, нарэшце знойдзена! Завіталі ў госці да дзяцей у гэты вечар і пажарны Дзядуля Мароз са спецыялістамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія расказалі і паказалі, як правільна карыстацца бенгальскімі агнямі, пажадалі кожнаму спаўнення жаданняў і, вядома, ніколі не забываць аб правілах бяспекі.