Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
23.03.2026

Дзятлаўскія выратавальнікі далучыліся да акцыі «Прыйдзі і пакланіся»

Штогод 22 сакавіка беларусы ўшаноўваюць памяць спаленых у 1943 годзе жыхароў вёскі Хатынь і ўсіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мірных беларусаў, якія загінулі ў тыя страшныя гады. Сёлета дзятлаўчане далучыліся да акцыі “Прыйдзі і пакланіся”, прымеркаванай да 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, якая праходзіла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў райцэнтры. На мітынг-рэквіем сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады. Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»