16.12.2025
Дзятлаўскія выратавальнікі прынялі ўдзел у запальванні святочнай елкі на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры
12 снежня адначасова з усёй Гродзенскай вобласцю на Дзятлаўшчыне запалілася навагодняя ілюмінацыя і агні на галоўнай гераіні надыходзячых святаў – упрыгожанай ёлцы, якая размясцілася на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры. Яркаму святу для дзятлаўчан папярэднічаў святочны парад. Ва ўрачыстай калоне на чале з сімвалам надыходзячага года ў суправаджэнні юных дзятлаўчан, разам з Дзядамі Марозамі, Снягурачкамі і іншымі абаяльнымі казачнымі персанажамі, трубачамі Новаяльнянскага аркестра рухаліся 14 па-святочнаму ўпрыгожаныя аўтамабілі з арганізацый Дзятлаўшчыны, у тым ліку пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка Дзятлаўскага РАНС, якія спаборнічалі ў раённым конкурсе-аўтапарадзе “Насустрач Новаму году”. Кульмінацыяй вечара стала запальванне прыгажуні Новага года – святочнай ёлкі. Гэту місію са “стралы” пажарнага аўтамабіля выканаў Дзед Мароз-ратаўнік – старшы інструктар-ратаўнік ПАВЧ № 1 Дзятлаўскага РАНС Сяргей Лях. Не абышлося і без дружных карагодаў.