Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
06.05.2026

Газета «Перамога» – прызёр абласнога конкурсу

У Гродне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу конкурсу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сярод сродкаў масавай інфармацыі. Конкурс праходзіць штогод. Сёлета на абласны этап паступіла 21 творчая работа. У новай намінацыі “Лепшы інтэрнэт-праект” установа “Рэдакцыя газеты “Перамога” заняла другое месца. – Галоўная асаблівасць і ключавая карысць конкурсу – гэта аператыўнасць давядзення інфармацыі да насельніцтва Гродзенскай вобласці. Прафілактыка пажарнай бяспекі і ў цэлым тлумачэнне грамадзянам правілаў паводзін у надзвычайных сітуацыях – вось наша агульная мэта, – адзначыў на ўрачыстасці намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Сукач.