Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
02.06.2026

Лета будзе яркім!

Вялікім вулічным канцэртам у Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзятлаўшчыне стартаваў праект “Лета – гэта…”, які рэалізуецца ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета – дзецям”. На плошчы 17 Верасня ў райцэнтры юныя госці са школьных летнікаў і ўсе жадаючыя ад душы патанцавалі і павесяліліся з узорнай студыяй роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”, дзіцячым танцавальным калектывам “Сунічкі”, паслухалі песенныя нумары навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, калектываў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме на пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пасядзелі за рулём пажарнай тэхнікі. Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»