Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
22.05.2026

Летнікі для школьнікаў – тэматычныя, працоўныя, абавязковыя

У актавай зале райвыканкама прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі ўстановаў адукацыі і аздараўленчых лагераў, прысвечаная арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд. Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка павітаў удзельнікаў семінара і вызначыў ключавыя асаблівасці работы са школьнікамі ў час летніх канікулаў: – Сёлета на Дзятлаўшчыне на працягу лета будуць працаваць 33 лагеры розных тыпаў, у якіх пройдуць аздараўленне 1075 дзяцей. Асаблівая ўвага будзе надавацца адпачынку дзяцей-сірот, дзяцей з прыёмных сем’ях, чые пуцёўкі будуць датавацца з абласнога бюджэту. Таксама будзе функцыянаваць такая форма работы, як працоўныя лагеры, упершыню на базе Казлоўшчынскай школы пройдуць дзесяцідзённыя ваенна-палявыя зборы па прадмеце “Дапрызыўная падрыхтоўка”.  Каб лета прайшло для нашых дзяцей насычана, бяспечна і карысна, важна на старце кампаніі ўлічыць усе нюансы работы такіх установаў. У ходзе сустрэчы былі пастаўлены задачы на сезон адпачынку лета-2026. Спецыялісты расказалі аб змяненнях у сістэме выдачы пуцёвак на аздараўленне, арганізацыю харчавання, гігіенічныя патрабаванні да летнікаў, умовы захавання пажарнай бяспекі і грамадскага правапарадку. Не засталіся без увагі пытанні занятасці непаўналетніх і адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у час канікулаў. Начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская расказала, што аддзелам адукацыі, раённым вучэбна-метадычным кабінетам будзе ажыццяўляецца каардынацыя работы з установамі адукацыі, Дзятлаўскім раённым ваенным камісарыятам, вайсковай часцю № 35544, АУС райвыканкама, Дзятлаўскім РАНС, Дзятлаўскай ЦРБ па арганізацыі вучэбна-адукацыйных установаў, а таксама метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагагічных работнікаў, задзейнічаных у правядзенні вучэбна-палявых збораў.  Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»