Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
30.10.2026

На пільным кантролі – пажарная бяспека

На Дзятлаўшчыне на фоне трывожнай статыстыкі па росце пажараў і гібелі людзей на іх з удзелам супрацоўнікаў абласной службы МНС праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”, скіраванае на папярэджанне вогненных надзвычайных здарэнняў, траўмавання і гібелі ад агню, павышэнне дасведчанасці жыхароў аб правілах бяспечных паводзінаў. З 27 па 31 кастрычніка прадоўжыцца маштабная прафілактычная работа ў жылым сектары. Паколькі спецыяльнае мерапрыемства “Дом без пажару” супала з асноўным этапам акцыі “За бяспеку разам”, якая стартавала на Гродзеншчыне 24 кастрычніка, прадстаўнікі ратавальнай службы і суб’ектаў прафілактыкі асаблівую ўвагу нададуць уразлівым катэгорыям насельніцтва. Так, 27 кастрычніка яны наведвалі Дзятлаўскі, Данілавіцкі, Жукоўшчынскі сельскія саветы, трапіў у фокус увагі і горад Дзятлава. У час сумеснай работы рэйдавыя групы ў саставе ратаўнікоў і спецыялістаў суб’ектаў прафілактыкі правяраюць домаўладанні жыхароў з катэгорый рызыкі: адзінокіх пажылых людзей і тых, хто жыве адзінока, інвалідаў, шматдзетныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Перад выездам прайшла аператыўная нарада на чале з галоўным спецыялістам сектара нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэем Шандрохам. Намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык звярнуў увагу прысутных супрацоўнікаў на захаванне ў ходзе праверачных мерапрыемстваў тэхнікі бяспекі, асабліва пры праверцы пячнога ацяплення, наведванні паддашкаў, пад’ёме па лесвіцах, на вышыню. Спыніўся і на тым, што адначасова ў раёне ажыццяўляецца работа па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў паводле спісаў маючых патрэбу за кошт спонсарскіх сродкаў. Ён анансаваў, што па райцэнтры распрацаваны восем маршрутаў маніторынгу і па тры – для кожнага з выбраных сельскіх саветаў. Падзяліўшыся на рэйдавыя групы, прысутныя адправіліся па сваіх напрамках. Пры праверцы стану дамоў спецыялісты надавалі і прадоўжаць надаваць увагу агляду пячнога ацяплення, праводцы, разеткам, выключальнікам, пракантралююць наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пры неабходнасці прапануюць устанавіць новыя прыборы. Заадно з жыхарамі арганізавана тлумачальная работа. Ім нагадваюць правілы супрацьпажарнай бяспекі ў побыце, тлумачаць, чым пагражае курэнне ў жылых памяшканнях, асабліва спальных пакоях, гавораць аб недапушчэнні пакідання дзяцей адных дома ці на доўгі час без нагляду. Ратаўнікі ўручаюць гаспадарам тэматычныя буклеты з памяткамі і падрабязным алгарытмам дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі. Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару” не толькі дэманструе высокую эфектыўнасць міжведамаснага супрацоўніцтва, але і дапамагае ўхіляць патэнцыяльныя пагрозы ў жыллі дзятлаўчан, істотна павышае ўзровень культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва. Работа ў гэтым кірунку на тэрыторыі Дзятлаўшчыны прадаўжаецца.    Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»