Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
30.10.2026

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся. Тата – смелы, мама – клапатлівая”

  Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і шчасце людзей. Пра герояў сучаснасці, якія сёння працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на старонках газеты “Перамога” раскажуць тыя, хто за іх перажывае і ганарыцца імі. Для кожнага чалавека, а для пажарнага асабліва важна, каб пасля напружанага дзяжурства яго чакалі дома родныя людзі. Тыя, да каго хочацца вяртацца і дзеля каго берагчы сябе. Для вадзіцеля аварыйна-выратавальнага аўтамабіля ПАВЧ-1 горада Дзятлава Яўгенія Ляха гэта яго сям’я – жонка Аксана і сын Аляксей. Сам Яўгеній Леанідавіч кажа, што з усіх гадоў жыцця самы шчаслівыя – апошнія восем, калі ажаніўся і стаў сямейным чалавекам. Яго жонка Аксана Валер’еўна ў сваю чаргу прызнаецца, што палюбіла будучага мужа за якасці характару, а ўжо пасля даведалася, што ён пажарны. – Адчула гонар, што мой будучы муж – ратаўнік, і паабяцала сабе падтрымліваць яго ва ўсім, – узгадвае жанчына. – Як быў пажарным у змене, кожнае дзяжурства, кожны выезд перажывала, каб усё з ім было добра, калі паехалі на пажар, ці хутка павінны вярнуцца. Хоць я заўсёды ўпэўнена ў яго ведах і дзеяннях, але хваляванне прысутнічала. Ужо калі перайшоў на пасаду вадзіцеля, стала крыху спакайней. Як кожная ўзорная жонка ратаўніка, Аксана Лях ведае, што мужу на сутачнае дзяжурства трэба абавязкова прыгатаваць сняданак, абед і парадаваць нейкімі прысмакамі да чаю. – Я не сказаць каб моцная кулінарка, але гатую з любоўю, таму мужу падабаецца, – кажа Аксана Валер’еўна. – Стараюся для яго, затое свае выхадныя дні муж прысвячае нам: дапамагае мне ў хатніх справах, робіць рамонт, займаецца з сынам. – Мы з татам звычайна будуем з канструктара або рамантуем дзедавага “гальфа”, а мама потым збірае дэталі і інструменты, – падхоплівае размову сын Аляксей. – Робім урокі, але іх пакуль мала задаюць. Бывае, гуляем у двары або падарожнічаем – з татам усё цікава. А мама клапоціцца, каб у нас усё было добра, бо любіць нас. Аляксей ганарыцца тым, што тата тушыць пажары і ратуе людзей у надзвычайных сітуацыях. – Што за прафесія ратаўнік? – пытаюся ў яго. – Гэта такі чалавек, як тата: добры, смелы, разумны, вясёлы. Хлопчык вельмі любіць прыходзіць да бацькі на работу, бо там шмат цікавага – ад вялікіх пажарных машын да спецадзення і інструментаў. Аднак работа ў сельскай гаспадарцы, з якой пазнаёміўся сёлета ў гасцях у дзеда, уразіла яго яшчэ больш. – Хачу, каб тата быў ратаўніком, а летам працаваў на камбайне ў полі і ўзяў мяне з сабою, – дзеліцца марамі сын. – Калі вырасту, хачу стаць хлебаробам. За больш чым 12 гадоў работы ў Дзятлаўскім РАНС Яўгеній Лях не раз адзначаўся высокімі ўзнагародамі за службу, у іх ліку – нагрудны знак “Выдатнік”. Ён знайшоў сваё прызванне ў МНС, а значыць наперадзе – многія гады службы і новыя вяршыні. Пры гэтым галоўнай узнагародай жыцця ён лічыць сваю сям’ю – надзейны тыл ратаўніка, мужчыны, чалавека.   Наталля АВЯРЧУК