Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
21.10.2026

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Тата ў кубе – тройчы адказна і ганарова

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і шчасце людзей. Пра герояў сучаснасці, якія сёння працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на старонках газеты “Перамога” раскажуць тыя, хто за іх перажывае і ганарыцца імі. Два дзесяцігоддзі таму Сяргей Казушчык прысвяціў сваё жыццё пажарнай службе, восем з іх ён узначальвае Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у падначаленых і мае павагу землякоў. У Сяргея Сяргеевіча ёсць яшчэ адно званне, не менш важнае за працоўныя заслугі, – ён тата трох дачок, якія любяць і ганарацца ім безумоўна. Старэйшая, Ангеліна, з’яўляецца навучэнкай Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Ракасоўскага, Ульяна навучэнка сярэдняй школы, а Сафія толькі спасцігае школьнае жыццё ў трэцім класе. Напярэдадні цёплага беларускага свята Дня бацькі мы даведаліся, які ён – тата і ратаўнік вачыма дзяцей. – Калі ласка, апішыце свайго тату трыма словамі. Сафія: – Важны, добры, смелы. Ульяна: – Ён прыгожы, добры, дужы. Ангеліна: – Cамы разумны, мудры. – Калі б ваш тата аднойчы не выбраў прафесію ратаўніка, кім бы ён мог працаваць? Сафія: – Ён бы мог стаць міліцыянерам, бо там таксама працуюць смелыя і адважныя людзі. Ульяна: – Думаю, што ён мог бы выбраць міліцыю: гэта таксама ваенная прафесія, якая патрабуе пэўных якасцяў характару. Ангеліна: – Ён запраста мог бы стаць настаўнікам матэматыкі або фізікі. Калі вучылася ў школе, заўсёды дапамагаў мне з гэтымі прадметамі. Яго навука і цяпер мяне часта выручае ў вучылішчы. Тэлефаную дадому ўжо не каб параіцца па вучобе, а спытаць аб надзённых справах і расказаць, як люблю бацькоў. – Які дзень побач з татам вам запомніўся больш за ўсё? Сафія: – Калі ён узяў нас з сабой на рыбалку. Было вельмі цікава і весела.  Ульяна: – Мы шмат куды ездзім разам, але самае запамінальнае – калі былі ў Мінску ў аквапарку, потым разам гулялі па горадзе я, тата, мама і сёстры. Вельмі прыгожы горад, у мяне засталіся цёплыя ўспаміны. Ангеліна: – Мінулай зімой выпаў снег, і тата сказаў: “Збірайцеся, мы паедзем катацца на цюбінгу”. Гэта быў выдатны і вясёлы дзень разам з сям’ёй. – У чым ты хацела б быць падобнай на тату? Сафія: – Калі вырасту, хацела б стаць пажарным і таксама выязджаць на машыне на пажары, расказваць дзецям правілы бяспекі. Ульяна: – Быць такой, як ён, разумнай, моцнай фізічна і духам, умець спраўляцца з рознымі сітуацыямі ў жыцці. Ангеліна: – Ва ўсім. Сваёй працай і прафесіяналізмам ён дасягнуў пэўных вышыняў. Я атрымліваю адукацыю, каб потым без экзаменаў паступіць на такую прафесію: разглядаю службу ў МНС або авіяцыі. – Што б пажадала свайму любімаму татачку з нагоды Дня бацькі? Сафія: – Жадаю, каб тата быў самы паспяховы, лепшы работнік МНС, а для нас ён заўсёды самы-самы. Ульяна: – Жадаю, каб ён заўсёды быў здаровы і моцны, як цяпер. А мы будзем побач любіць і падтрымліваць яго. Ангеліна: – Жадаю ўсяго найлепшага, а галоўнае – здароўя. Татачка, я табой ганаруся і люблю. Наталля АВЯРЧУК