Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
09.10.2025

Праект “Пажарнае братэрства. Гісторыя аднаго фота”. Мара, якая збылася

  Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі. У Беларусі існуе мноства моладзевых арганізацый, якія дапамагаюць падлеткам развіваць навыкі, неабходныя для будучай прафесіі, адна з іх – Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных (БМГАРП). Многія маладыя людзі мараць стаць пажарнымі, адным з іх аказаўся і дзятлаўчанін Антон Кучынскі. Малады чалавек заўсёды цікавіўся работай ратаўнікоў: бываў з экскурсіямі ў пажарных часцях, глядзеў дакументальныя фільмы на гэту тэму і марыў аб тым, што аднойчы таксама атрымае гэту прафесію. Пра тое, з чаго ўсё пачыналася, расказалі сам Антон Кучынскі і намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка, які стаяў каля вытокаў моладзевага пажарнага руху на Дзятлаўшчыне. –  З Аляксандрам Анатольевічам я пазнаёміўся на сустрэчы ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, дзе вучыўся. Даведаўся аб тым, як праходзіць служба ў пажарнай часці, важнасці каманднай работы і хуткага рэагавання. Тады я даведаўся пра БМГАРП і вырашыў далучыцца да моладзевага атрада, а заняткі па пажарна-прыкладным спорце дапамаглі мне не толькі палепшыць фізічную падрыхтоўку, але і ўмацавалі ў рашэнні аб выбары прафесіі, – расказаў малады чалавек. – У той час я працаваў інспектарам прапаганды, на базе Дома творчасці вёў гурток пажарна-прыкладнога спорту, куды хадзілі школьнікі з гарадскіх школ, у першую чаргу члены БМГАРП, – дадае Аляксандр Беленка. – На занятках юнакі і дзяўчаты трэніраваліся ў пераадоленні пажарнай паласы перашкодаў, баявым разгортванні, а таксама ўдзельнічалі ў акцыях, інфармацыйных кампаніях, атрымлівалі першы пазітыўны вопыт у справе ратаўніка. Антон з захапленнем наведваў гурток пажарна-прыкладнога спорту і ўпершыню ў 2017 годзе прыняў удзел з раённай камандай у абласным этапе палявога лагера “Ратаўнік”, стаў прызёрам спаборніцтваў. Пасля заканчэння школы і праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Антон папоўніў дружны калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. – Антон, ці можна сказаць, што ваша школьная мара здзейснілася? – Адназначна так! Пасля таго як прыйшоў у райаддзел па надзвычайных сітуацыях, праходзіў стажыроўку, у час якой вучыўся ў вопытных пажарных, дапамагаў у падрыхтоўцы абсталявання і ўдзельнічаў у вучэннях. Кожны дзень акунаўся ў атмасферу сапраўднай пажарнай службы, працаваў у камандзе. Неўзабаве я стаў старшым інструктарам-ратаўніком ПАВП-12 у Наваельні, але і цяпер памятаю, з чаго ўсё пачыналася. Гісторыя Антона – прыклад таго, як юнацкае захапленне і настойлівасць могуць прывесці да здзяйснення мары. Кожны з нас можа стаць героем: з энтузіязмам, настойлівасцю і падтрымкай можна дасягнуць вышыняў у прафесіі. Наталля АВЯРЧУК     Фота прадастаўлены Дзятлаўскім РАНС