Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
25.02.2026

Рэйд са СМІ. “Дом без пажару”. Дзе працавалі службы?

На Дзятлаўшчыне да 27 лютага прадаўжаецца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС “Дом без пажару”, мэта якога – знізіць колькасць пажараў у жылым сектары і захаваць жыцці людзей. Наступным пасля Дварэцкага ў цэнтры ўвагі знаходзіцца Казлоўшчынскі сельскі савет. 24 лютага ў час рэйду са СМІ да раённых службаў прафілактыкі далучыліся спецыялісты выязной абласной групы. Агульны збор удзельнікаў прафілактычнага мерапрыемства традыцыйна адбыўся ў сельскім выканаўчым камітэце, дзе з графікамі выездаў прысутных азнаёміла старшыня сельвыканкама Ала Гародка. – Плануецца, што на працягу двух дзён у населеных пунктах Казлоўшчынскага сельсавета будуць працаваць рэйдавыя групы спецыялістаў службаў прафілактыкі, – акцэнтавала ўвагу Ала Дзмітрыеўна. – Каб адпрацоўка домаўладанняў катэгарыраваных грамадзян праходзіла дакладна і аператыўна,  распрацавана 17 маршрутаў, якія ўключаюць 356 адрасатаў. Тэму прадоўжыў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык: – У сувязі з тым, што на Дзятлаўшчыне назіраецца рост колькасці пажараў больш чым у чатыры разы, начальнікам Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС прынята рашэнне аб правядзенні спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства МНС “Дом без пажару”. У рамках аказання практычнай дапамогі і больш эфектыўнай работы падтрымку службам прафілактыкі Дзятлаўскага раёна аказваюць супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС у саставе дзевяці чалавек на чале з начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі. Яны прыехалі на тры дні, два з якіх будуць працаваць у Казлоўшчынскім сельсавеце, і ў чацвер разам з намі пераключацца на адпрацоўку Дзятлаўскага, а ў пятніцу сіламі раённых спецыялістаў суб’ектаў прафілактыкі мы завершым спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару” наведваннем домаўладанняў і кватэр катэгарыраваных групаў жыхароў у горадзе Дзятлаве. Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»