Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
04.03.2026

Сельскі сход. Маленькія прычыны вядуць да вялікай бяды

У аграгарадку Гезгалы прайшоў сельскі сход, прысвечаны пытанням бяспекі жыццядзейнасці, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка пры ўдзеле начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэя Міхальчанкі. Таксама ў сустрэчы ўдзельнічалі начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, члены рабочай групы пры райвыканкаме па забеспячэнні бяспечнага пражывання грамадзян – першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Аляксей Кашко, старшы майстар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Пётр Горбач, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Ламака.  Сяргей Казушчык праінфармаваў прысутных аб пажарнай сітуацыі ў вобласці і раёне: – На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з пачатку года зарэгістраваны 177 пажараў, у якіх загінулі 26 чалавек; на Дзятлаўшчыне колькасць пажараў дасягнула 13, ёсць адзін загінулы. Самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў жылым памяшканні. Грамадзяне, якія дапускаюць такія дзеянні, падвяргаюць рызыцы не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх блізкіх, суседзяў. Па-ранейшаму самым эфектыўным спосабам абараніць сябе і сваё жыллё ад вогненных надзвычайных сітуацый застаецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Сяргей Сяргеевіч нагадаў аб тым, што з 7 па 15 сакавіка ў раёне будзе праходзіць маштабная рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”, накіраваная на павышэнне прафілактычнай работы ў жылым сектары. Вольга Ламака звярнулася да тэмы выхавання і бяспекі дзяцей. Яна расказала, што ў ходзе раённых рэйдаў, якія праводзіць аддзел адукацыі райвыканкама, увага засяроджваецца на бяспеку дваровай тэрыторыі і належныя ўмовы ў жылым памяшканні, дзе жывуць навучэнцы і дашкольнікі; задавальненне асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей ¬– наяўнасць асобных спальных месцаў з чыстай пасцельнай бялізнай, агульныя санітарна-гігіенічныя ўмовы, асобнае арганізаванае месца для навучання, прысутнасць прадуктаў харчавання, адзення і абутку згодна з сезонам, цацак, сродкаў індывідуальнай гігіены. Арганізацыя занятасці дзяцей у пазашкольны час і канікулярны перыяд таксама мае важнае значэнне.  – Кантралюйце пастаянна, дзе знаходзяцца вашы дзеці. Не забывайце, што асаблівую іх увагу выклікаюць закінутыя памяшканні і пабудовы, гульні ў якіх могуць прывесці да бяды, – адзначыла яна. Аб небяспецы прыроднага газу пры неасцярожным карыстанні і грэбаванні патрабаваннямі правілаў бяспекі расказаў Пётр Горбач. Ён нагадаў аб неабходнасці штогадовай праверкі газавага абсталявання і дымаходаў з адзнакай у адпаведных журналах, заклікаў не пакідаць без нагляду газавыя пліты, перад выхадам з дому перакрываць падачу газу да пліты. Дзмітрый Баравік, падводзячы вынікі выступленняў, канстатаваў той факт, што часта прычынай надзвычайнай сітуацыі становіцца тое, што мы лічым нязначнымі дробязямі: не перагарэлыя да канца дровы ў печы, не выключаны з разеткі электрапрыбор, выкарыстанне лёгкаўзгаральных рэчаў побач з крыніцай агню. Усяго гэтага можна пазбегнуць, калі строга прытрымлівацца правілаў бяспекі. Таксама Дзмітрый Расціслававіч нагадаў, што, нягледзячы на павелічэнне светлавога дня, пешаходы, якія рухаюцца ў цёмны час сутак, павінны абазначыць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі. Наталля АВЯРЧУК