Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
27.10.2025

Што трэба ведаць і выконваць, каб пазбегнуць трагедыі

Пашыранае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце, на якое былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый малога бізнесу, прайшло ў Дзятлаве. Галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Паўловіч расказаў пра вынікі расследавання  няшчаснага выпадку з цяжкімі наступствамі ў ТАА “Агражалезабетон”, выяўленыя пры гэтым парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Нагадаў прысутным алгарытм дзеянняў пры такіх здарэннях на вытворчасці, спыніўся на фактах, якія выяўляюцца ў арганізацыях пры правядзенні  маніторынгаў, праверак, разглядзе скаргаў.   Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда расказала аб тыповых парушэннях заканадаўства аб працы наймальнікам: пры парадку прадастаўлення працоўных водпускаў, незахавання графікаў, срокаў выплаты адпускных, рэжыма працы і адпачынку, асабліва пры рабоце ў святы і выхадныя дні, заключэння і падаўжэння кантрактаў, прыёму на работу і звальнення, срокаў выплаты заработнай платы, прымянення мер дысцыплінарнага спагнання і іншых.  Звярнула ўвагу і на зарплаты ў канвертах, што з’яўляецца сур’ёзным парушэннем, за якую наймальнік можа панесці як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць.  На агульных патрабаваннях пажарнай бяспекі ў арганізацыі спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык. Ён пазнаёміў прысутных з нарматыўнымі дакументамі, якія абавязковыя для выканання пры арганізацыі работы, бо яны рэгламентуюць парадак захавання і выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Гэта Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы”, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь № 82 “Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі”. Пра правілы эксплуатацыі электраўстановак на вытворчасці, а таксама ў быце падрабязна спыніўся інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі Валянцін Касцюкевіч. Ён адказаў і на шматлікія пытанні прысутных, якія датычыліся падключэння і эксплуатацыі электра- і цеплаабсталявання, растлумачыў, куды звярнуцца пры ўзнікненні спрэчных пытанняў. Памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык нагадала санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўмоў працы работнікаў, а таксама пра неабходнасць праходжання перыядычных медыцынскіх аглядаў. Доказам таму, як неабачлівасць і неасцярожнасць людзей на працоўных месцах можа абярнуцца для іх трагедыяй, стаў фільм, падрыхтаваны Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці. Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»