Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
02.07.2026

У Дзятлаўскай ЦРБ патушылі пажар і выратавалі пацярпелых

На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС. Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны ачаг узгарання знаходзіўся ў памяшканні лабараторыі, размешчаным на 6-м паверсе бальніцы. Спробы ліквідаваць пажар сіламі добраахвотнай пажарнай дружыны поспеху не атрымалі. Моцнае задымленне стварыла пагрозу людзям, таксама з’явілася небяспека распаўсюджвання агню ў бліжэйшыя памяшканні. Патрабавалася тушэнне ўзгарання і правядзенне эвакуацыйных работ. Персанал установы паведаміў інфармацыю аб узгаранні ў дзяжурную службу МНС і актывіраваў пажарную сігналізацыю. На месца здарэння прыбылі баявыя разлікі ПАВЧ № 1 горада Дзятлава, ПАВП № 12 гарпасёлка Наваельня і ПАВП № 13 аграгарадка Раготна. Узгаранне было ліквідавана за паўтары гадзіны, пацярпелыя эвакуіраваны з будынка на вуліцу. На месца здарэння прыбыла брыгала хуткай дапамогі. У ходзе вучэнняў правяраліся дзеянні персаналу ўстановы па паведамленні аб узгаранні і сустрэча ратаўнікоў, пажарных – па ліквідацыі ўзгарання і перадачы інфармацыі на цэнтр аператыўнага кіравання, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.  Паралельна правяраўся стан сістэм і камунікацый раённай бальніцы, у тым ліку ўнутраных і вонкавых пажарных водаправодаў. Ратаўнікі, спецыяльныя службы і работнікі бальніцы з пастаўленай задачай справіліся. Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык падвёў вынікі, разам з камандзірамі падраздзяленняў разабраў недахопы, выяўленыя ў ходзе практычнай адпрацоўкі. Таксама ён даў рэкамендацыі персаналу раённай бальніцы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі. Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»