Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
23.01.2026

З падзякай за плённае супрацоўніцтва

Работнікам галіны адукацыі раёна за выніковае супрацоўніцтва ў 2025 годзе пры ажыццяўленні асветніцка-прапагандысцкай дзейнасці ў сферы бяспекі і прафілактыкі надзвычайных здарэнняў падзякаваў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. – 2025 год выдаўся даволі плённым: на высокім узроўні ў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наладжана супрацоўніцтва з усімі ўстановамі адукацыі раёна, – падкрэсліў Сяргей Сяргеевіч. – Мерапрыемствы, якія тычацца супрацьпажарнай бяспекі, паспяхова выконваліся, а калі і былі невялікія недахопы, то яны хутка ўхіляліся. Шчыра дзякую педагогам Дзятлаўшчыны за ўзаемадзеянне, размяшчэнне артыкулаў нашай службы на інтэрнэт-рэсурсах, падрыхтоўку дзяцей да спаборніцтваў і акцый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За ўзаемадзеянне, паспяховае супрацоўніцтва, высокі прафесіяналізм пры сумеснай рабоце па павышэнні культуры бяспекі дзяцей і дарослых падзячнымі лістамі Дзятлаўскага РАНС адзначаны работнікі сферы адукацыі раёна Людміла Піваварчык, Марына Сербін, Наталля Капковіч, Ігар Данільчык, Віктар Урбановіч.     Ірына СТЫРНІК