20.03.2025
Адзіны дзень інфармавання. Магчымасць дастойна жыць і развівацца
20 сакавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир” выступіла інфармацыйная група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага – у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўкам сустрэлася з калектывам ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, працавалі таксама групы намеснікаў старшыні райвыканкама.