Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16.10.2025

Адзіны дзень інфармавання. Моцная сям’я – моцная дзяржава

16 кастрычніка ў Адзіны дзень інфармавання на Дзятлаўшчыне функцыянавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага ў Новаяльнянскім сельвыканкаме выступіла перад калектывамі ААТ “Трыал Эксперт”, Новаяльнянскай бальніцы, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі прыватных унітарных прадпрыемстваў. Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага сустрэлася з работнікамі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас”, гімназіі № 1 горада Дзятлава. Удзельнікі Адзінага дня інфармавання мелі магчымасць задаць выступоўцам хвалюючыя пытанні, атрымалі кампетэнтныя адказы. Напрыканцы размоў была прадэманстравана кінастужка АНТ “Вялікая гульня”. З такім жа парадкам дня працавалі інфармацыйныя групы намеснікаў старшыні райвыканкама: група Віталія Шулейкі выступіла ў КСУП “Хвінявічы”, рэдакцыі раённай газеты “Перамога” і службе “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Вадзіма Бяляткі – у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Вольгі Жэлезоўскай – у Дзятлаўскіх райЦГЭ і аддзеле Дэпартамента аховы, Дзмітрыя Баравіка – у ДРБУ-119 і Дзятлаўскім РАНС.