20.11.2025
Адзіны дзень інфармавання. Што людзі і арганізацыі павінны ведаць пра бяспеку і закон?
20 лістапада на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Функцыянавалі некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага выступіла перад калектывамі ААТ “Дварэцкі льнозавод” і ААТ “Дварэц-Агра”, абласная на чале з намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктарам Пранюком – у цэнтральнай раённай бальніцы і ТАА “Триал эксперт”, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага сустракалася з работнікамі дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, працавалі таксама групы намеснікаў старшыні райвыканкама Віталія Шулейкі, Вадзіма Бяляткі, Вольгі Жэлезоўскай, Дзмітрыя Баравіка.