Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.01.2026

Акцыя “Ад усёй душы”. “Эстафета добрых спраў” завітала ў Гезгалы

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі “Ад усёй душы” свята завітала ў кватэру і дом сумеснага самастойнага пражывання аграгарадка Гезгалы Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Да людзей мудрага ўзросту з падарункамі і віншаваннямі прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўны спецыяліст КСУП “Жукоўшчына” Ірына Красоўская, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ЦСАН Дзятлаўскага раёна Іна Петрукевіч. У аграгарадку да іх далучыліся мясцовыя работнікі культуры.