13.01.2026
Акцыя “Ад усёй душы”. Візіт дабра – у бальніцу сястрынскага догляду
Прадаўжае крочыць па Дзятлаўшчыне навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, закліканая падарыць увагу, клопат і цяпло сэрцаў пажылым людзям. Па добрай традыцыі ў гэтыя святочныя дні кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, адміністрацыя раённай бальніцы, духавенства, прафсаюзы КСУП “Жукоўшчына” і “Хвінявічы” прыехалі павіншаваць з Новым годам і Калядамі пацыентаў і калектыў бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.