30.04.2026
Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна прымае ўдзел у адкрыцці абласной Дошкі гонару
Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім прымае ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленай абласной Дошкі гонару і ўшанавання лепшых працоўных калектываў і работнікаў Прынемання. Пасведчанні аб прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Гродзеншчыны” атрымалі лепшыя працаўнікі і спецыялісты розных сфер, сярод якіх – наш зямляк, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Анатоль Марук.