Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.09.2025

Дзевяцікласніца ўдастоена медаля “За заслугі перад Дзятлаўшчынай”

У жыцці заўжды ёсць месца подзвігу. Гэту мудрасць на мінулым тыдні пацвердзілі дзеянні нашай юнай зямлячкі, дзевяцікласніцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы Вікторыі Куніцкай. Яна выратавала жыццё дзевяцігадовай дзяўчынкі, якая танула на возеры ў пасёлку Казлоўшчына. Падзякаваць юнай гераіні за выратаванне чалавека на першавераснёўскую лінейку прыехаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць калектыву ўстановы за навучанне і выхаванне дзяцей. Андрэй Уладзіміравіч упэўнены, што казлоўшчынскія педагогі вучаць іх галоўнаму: не толькі быць паспяховымі, але і годнымі людзьмі. Вялікая заслуга ў гэтым належыць і бацькам вучняў.