17.12.2025
Дзятлаўчане адзначаны прэміяй імя Аляксандра Дубко
17 снежня ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі горада Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння адораным навучэнцам і студэнтам Прынёмання, якія дабіліся высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, спорце, прафесійным майстэрстве, прэміі імя Героя Беларусі Аляксандра Дубко. Сярод трыццаці чатырох лаўрэатаў сёлетняй абласной узнагароды, якую ўручаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, былі і нашы маладыя землякі: навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Вікторыя Яраш і навучэнец гімназіі № 1 горада Дзятлава Гардзей Самахвал. Віншаванні ў адрас стыпендыятаў прагучалі ад удавы Героя Беларусі Эмы Дубко.