01.05.2026
Дзятлаўчане сустракаюць Першамай
Дэлегацыі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, сілавых структур, установаў адукацыі, грамадскіх арганізацый прайшлі па вуліцах горада Дзятлава святочным першамайскім шэсцем да плошчы 17 Верасня, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных работнікаў. Людзі працы, вам слава і пашана! Па традыцыі 1 Мая ў нашай краіне ўшаноўваюць і праслаўляюць людзей, якія сваімі рукамі, талентам і інтэлектам ствараюць будучыню роднай Беларусі. “Міля Жалабоўскага” на першамайскіх вуліцах Свята працы прадоўжыла спартыўная праграма – аматарскі лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага”. Ён сабраў больш за 250 бегуноў з навучальных установаў і 32-х працоўных калектываў раёна. На дыстанцыі тысяча шэсцьсот метраў паміж сабой спаборнічалі як дарослыя, так і дзеці ў васьмі ўзроставых групах: самыя малодшыя – ад 13 гадоў, самыя старэйшыя – больш за 60.