30.10.2025
Энергетыка – выбар на ўсё жыццё
У калектыве Дзятлаўскага раёна электрычных сетак ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка арганізацыі Міхаіла Ступчыка. Павіншаваць Міхаіла Міхайлавіча з днём нараджэння і падзякаваць за шматгадовую плённую працу ў энергетычнай сістэме Дзятлаўшчыны прыбылі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, яго намеснік Дзмітрый Баравік, дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Анатоль Міклашэвіч.