Адно з самых любімых народных гулянняў беларусаў – Масленіца. Як кажуць: хто бліна не з’еў – той вясну праспаў. Сёлета на свяце ў горадзе Дзятлаве, якое праходзіла на стадыёне “Колас”, госці ад душы весяліліся, развітваліся са снежнай і марознай Зімой, сустракалі сонечную Вясну.