Мінулы год склаўся для дзятлаўскіх сыраробаў паспяховым не толькі ў вытворчасці і экспарце прадукцыі, але і конкурсным жыцці. Нашы сыры і малочныя вырабы былі адзначаны шэрагам высокіх узнагарод нацыянальных і расійскіх конкурсаў, а таксама высока ацэнены народным журы.