13.10.2025
“Мама” – першае слова і цэлы Сусвет
Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне стартаваў дыялогавай пляцоўкай “З любоўю да матуляў” і адкрыццём тэматычнай выставы “Святло мацярынскай любові” ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзятлаўчане розных пакаленняў – прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, святары.