Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.10.2025

Мама – першае слова на ўсё жыццё

Да самага кранальнага і аднаго з самых значных святаў у календары нашай краіны – Дня маці – была прымеркавана сустрэча старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і кіраўніцтва раёна з выдатнымі матулямі Дзятлаўшчыны, якая адбылася ў актавай зале сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень было для цудоўных жанчын. Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы і артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай.