12.01.2026
Моладзевыя навіны. “Чысты помнік”, або Валанцёры і патрыёты за справай
У рамках раённай цімураваланцёрскай працоўнай акцыі “Снегапад” члены раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”, навучэнцы гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, а таксама каардынатар іх дзейнасці Ірына Мішчанка прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты помнік”. Далучыліся да акцыі і іншыя школы раёна. Дзякуючы сумесным намаганням валанцёраў, памятныя мясціны Дзятлаўшчыны сталі больш дагледжанымі і даступнымі для жыхароў і гасцей горада.