21.03.2025
Найлепшыя віншаванні – для работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Шчырыя словы ўдзячнасці за неабходную, адказную працу, віншаванні з прафесійным святам прымалі работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ, якія ствараюць камфорт і ўтульнасць для жыхароў раёна, клапоцяцца пра стабільную работу сістэм жыццезабеспячэння, робяць населеныя пункты чыстымі і прыгожымі.