09.12.2025
Нам даверана памяць. Іх жыцці абарвала Вялікая Айчынная вайна
9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, у гарадскім пасёлку Наваельня каля помніка на месцы масавага расстрэлу мірных людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў мітынг-рэквіем. Удзел у ім прымалі раённае кіраўніцтва, дэпутаты на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, прадстаўнікі пракуратуры, сілавых структур, працоўных калектываў, педагогі, навучэнцы, жыхары.