04.09.2025
Нас аб’ядноўваюць Айчына, мова, гісторыя, культура
32-я Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй у рамках Дня беларускага пісьменства 3 верасня стартавала ў Мінску, а сёння яе ўдзельнікаў сустракалі на Дзятлаўшчыне. Першым прыпынкам у нашым раёне стаў праваслаўны памятны знак у вёсцы Малдавічы. Гасцей тут віталі духмяным караваем і душэўнай песняй. Іх сустрэлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Рагачова, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка.