27.11.2025
Прафілактыка. Праблемы, якія патрабуюць сістэмнай работы
27 лістапада пад старшынствам пракурора Дзятлаўскага раёна Віталія Юрго адбылося пасяджэнне раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй з удзелам пракурора Гродзенскай вобласці Аляксандра Жукава, старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага. На парадак дня было вынесена актуальнае пытанне “Аналіз работы, якая праводзіцца на Дзятлаўшчыне па прафілактыцы п’янства, правапарушэнняў і злачынстваў, што ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення”. Удзел у абмеркаванні прымалі члены каардынацыйнай нарады, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.