30.10.2025
Прафсаюзная прыёмная. Звальненне за прагул без уважлівых прычын
У апошні чацвер месяца па традыцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны працавалі прафсаюзныя прыёмныя. Іх наведвальнікі мелі магчымасць задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, пенсійным заканадаўствам, і атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні працоўных спрэчак з наймальнікамі. Як паказвае практыка, такая форма работы запатрабавана: па лічбах статыстыкі ФПБ, сёлета толькі на вераснёўскім прававым прыёме прафсаюзным юрыстам у розных раёнах рэспублікі паступіла звыш 570 зваротаў.