19.01.2026
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь 19 студзеня ў праваслаўных хрысціян адно з самых важных святаў, якое адносіцца да ліку двунадзясятых, – Хрышчэнне Гасподняе. Яшчэ яно называецца Богаяўленне, бо святкуецца і ўслаўляецца падзея з’яўлення Бога чалавецтву ў Трох Іпастасях: Айца, Сына і Духа Святога. І традыцыя, і праверка на трываласць На мінулым тыдні ў гарпасёлку Казлоўшчына побач з крыніцай у гонар іконы Божай Маці “Жываносная Крыніца” асвяцілі купель, якую дзятлаўчане будавалі і добраўпарадкавалі разам, а 19 студзеня на Хрышчэнне Гасподняе ў яе акуналіся вернікі.