Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Дятловский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.02.2023

Прэстыжная, актуальная, цікавая

Такое меркаванне аб прафесіі сваёй мары выказалі ўдзельнікі сустрэчы з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на якую старшакласнікаў з усіх школ раёна запрасілі ў актавую залу гімназіі № 1 горада Дзятлава. Аб тым, як стаць прафесійным ваенным, патрыётам сваёй Айчыны, школьнікам расказаў выкладчык кафедры агнявой падрыхтоўкі Ваеннай акадэміі  падпалкоўнік Віталь Паўленка. Ён прадэманстраваў аўдыторыі відэаролік з падрабязнай інфармацыяй пра кожны з факультэтаў навучальнай установы, умовы паступлення і навучальнага працэсу. – Служыць Айчыне з году ў год становіцца ўсё больш прэстыжным, – падвёў вынік сустрэчы ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. – У гэтым навучальным годзе мы ўжо атрымалі сем заяў ад будучых выпускнікоў, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з гэтай прафесіяй.  Тым, хто яшчэ збіраецца наведаць райваенкамат, Генадзь Тадэвушавіч растлумачыў парадак прыёму дакументаў.  Адзінаццацікласнікі падзяліліся думкамі пра выбраную імі будучую ваенную справу.  Ігар Гоман, навучэнец Хвінявіцкай сярэдняй школы: – Мой старэйшы брат працуе ў пагранічнай службе Беларусі. Ён з’яўляецца прыкладам для мяне, яго аўтарытэт і парады моцна паўплывалі на маё рашэнне паступаць. Разам з сябрам-аднакласнікам падаём дакументы ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, ужо сёння “штудзіруем” фізіку, матэматыку і фізпадрыхтоўку. Тым, хто выбірае гэтую прафесію, жадаю цярпення, сілаў і ўпэўненасці ў сабе.  Уладзіслаў Сцепанчук, навучэнец Хвінявіцкай сярэдняй школы:  – Планую паступаць на агульнавайсковы факультэт Ваеннай Акадэміі, спецыяльнасць “кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі”. Лічу гэту прафесію прэстыжнай у наш час. Акрамя таго, гэта дастойны заробак і сацыяльныя ўмовы, што важна ў дарослым жыцці.  Сяргей Нядбайлік, навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:  – У будучым бачу сябе студэнтам ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Прывабіла тое, што ў час навучання прадастаўляюць жыллё, добрую стыпендыю, абмундзіраванне. Радуе тое, што атрымаю адразу дзве спецыяльнасці – грамадзянскую і ваенную. Упэўнены, што абраная прафесія будзе прэстыжнай, а работа – цікавай.  Наталля АВЯРЧУК Крыніца:  http://diatlovonews.by/2023/01/prestyzhnaya-aktualnaya-cikavaya/