23.10.2025
Што трэба ведаць і выконваць, каб пазбегнуць трагедыі
Пашыранае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце, на якое былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый малога бізнесу, прайшло ў Дзятлаве. Галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Паўловіч расказаў пра парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Нагадаў прысутным алгарытм дзеянняў пры такіх здарэннях на вытворчасці, спыніўся на фактах, якія выяўляюцца ў арганізацыях пры правядзенні маніторынгаў, праверак, разглядзе скаргаў.