08.03.2025
Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі віншуе жанчын з 8 Сакавіка
З першым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка! У гэты час сама прырода радуецца і спяшаецца аддаць сваё жыватворнае цяпло менавіта вам. Асаблівыя словы ўдзячнасці – жанчынам-працаўніцам. Вы сваімі справамі ўмацоўваеце эканамічны патэнцыял нашага раёна, робіце наш рэгіён больш моцным, камфортным і прывабным. Нязменным гонарам раёна з’яўляюцца і жанчыны, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці. Сёння на Дзятлаўшчыне жыве больш за тры сотні шматдзетных сем’яў. Шчырыя словы ўдзячнасці выказваю матулям, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Дзякуючы адкрытасці і цеплыні вашых сэрцаў, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі акружаны клопатам і ўвагай. У дзень свята жадаю ўсім жанчынам Дзятлаўскага раёна вытворчых і прафесійных поспехаў, міру, дабрабыту, шчасця, каб родныя і блізкія заўжды дарылі любоў і ўвагу, а дасягненні дзяцей напаўнялі душу гонарам. Са святам!