14.01.2026
У гарпасёлку Казлоўшчына асвяцілі купель
У святочныя дні паміж Нараджэннем Хрыстовым і Хрышчэннем Гасподнім у гарпасёлку Казлоўшчына асвяцілі купель, якую дзятлаўчане будавалі і добраўпарадкавалі разам. Яна была ўзведзена на намоленым месцы – побач з крыніцай у гонар іконы Божай Маці “Жываносная Крыніца”, добраўпарадкаванай крыху больш за год таму. У адкрыцці новага праваслаўнага аб’екта прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, духавенства, работнікі Казлоўшчынскага сельвыканкама, мясцовых арганізацый, жыхары гарадскога пасёлка.