05.03.2025
У прыярытэце эканомія і пераарыенціроўка на новыя віды дзейнасці
У Дзятлаве прайшла выязная калегія ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” пад кіраўніцтвам яго генеральнага дырэктара Івана Крахмальчыка. У рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі філіялаў нашай вобласці, бухгалтарскія службы, прафсаюзны актыў. У цэнтры ўвагі былі вынікі работы ўпраўлення за 2024 год.