20.11.2025
Узнагароджаны Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей
Дыплома Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей удастоены Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт за паспяховую рэалізацыю ў 2024 годзе праекта “Адміністацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”. У рамках рабочага візіта на Дзятлаўшчыну намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк уручыў кіраўніку Дзятлаўскага раёна Андрэю Садоўскаму Дыплом, а таксама кнігу “Наш прэзідэнт” пра беларускага лідара з пажаданнямі новых поспехаў і прадукцыйнай працы рэгіёна.