22.03.2025
Вас памятае свет уратаваны. Хатынь, ты ў нашых сэрцах назаўжды
22 сакавіка ў Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 82 гады таму – 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы ўшаноўваюць соцен іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У дзень памяці і смутку каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. На свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.