09.01.2026
Віталій Шулейка: “2025 год стаў годам нестандартных рашэнняў, рэкордаў і перспектыў”
Мінулы год адзначыўся насычанай выніковай работай у сферы сельскай гаспадаркі. Анамальнае пераменлівае надвор’е стала для аграрыяў раёна сапраўдным выпрабаваннем, прымусіўшы іх прымяніць не толькі свае веды, вопыт і рэсурсы, каб атрымаць дастойны ўраджай, нарыхтаваць дастатковую колькасць якасных кармоў. Перад жывёлагадоўляй раёна стаяла задача не здаць высокія пазіцыі і памножыць вынік. Пры гэтым – ісці ў нагу з часам, пастаянна мадэрнізуючыся. Аб тым, наколькі атрымалася выканаць пастаўленыя задачы, на мове лічбаў расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка: