23.12.2025
З клопатам і ўдзячнасцю – да людзей шаноўнага ўзросту
23 снежня на Дзятлаўшчыне стартаваў абласны этап рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, закліканай падарыць увагу, падтрымку і святочны настрой людзям старэйшага пакалення, яшчэ раз выказаць удзячнасць за іх вопыт і ўклад у жыццё грамадства. У абноўленай актавай зале раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за святочным чаяваннем сабраліся госці элегантнага ўзросту з Дзятлаўскага, Слонімскага, Зэльвенскага і Мастоўскага раёнаў. Павіншаваць іх прыйшлі кіраўніцтва раёна, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, работнікі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, артысты Дзятлаўшчыны.