15.10.2025
Зберагчы і памножыць лясы Дзятлаўшчыны
З 11 да 31 кастрычніка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Дай лесу новае жыццё!” пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якую падтрымаў і наш раён. Сёлетняя кампанія прысвечана Году добраўпарадкавання. Год таму новую акцыю па аднаўленні лесу адкрыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, з таго часу яна праходзіць ва ўсіх раёнах нашай краіны. На Дзятлаўшчыне ў ліку першых да яе далучыўся калектыў райвыканкама на чале з яго старшынёй Андрэем Садоўскім.