Штогод 22 сакавіка беларусы ўшаноўваюць памяць спаленых у 1943 годзе жыхароў вёскі Хатынь і ўсіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мірных беларусаў, якія загінулі ў тыя страшныя гады. Сёлета дзятлаўчане далучыліся да акцыі “Прыйдзі і пакланіся”, прымеркаванай да 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, якая праходзіла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў райцэнтры.
На мітынг-рэквіем сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады.
Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»