Міжнародны дзень абароны дзяцей з вясёлымі танцамі, песнямі і добрым летнім настроем адзначылі выхаванцы прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, іх педагогі, замяшчальныя сем’і раёна. Гэтае свята нагадвае людзям ва ўсім свеце, што неабходна памятаць аб правах кожнага дзіцяці і не парушаць іх.
Сюрпрыз для малечы падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС. Яны прыехалі на вялікай выратавальнай машыне, расказалі, як яна ўладкавана, якія можа выконваць функцыі. Вядома ж, знайшлося шмат ахвотнікаў пасядзець за рулём спецаўтамабіля і ўявіць сябе ратаўніком.
Па матэрыялах раеннай газеты «Перамога»